5 чэрвеня 2025, Чацвер, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі дэсант узяў у палон дзесяць расейцаў у Курскай вобласці

Украінскі дэсант узяў у палон дзесяць расейцаў у Курскай вобласці

Відэафакт.

Украінскія дэсантнікі ўзялі ў палон дзесяць вайскоўцаў РФ на Курскім кірунку. Палонным надалі медыцынскую дапамогу.

Пра гэта паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на Камандаванне Дэсантна-штурмавых войск Узброеных Сіл Украіны.

Украінскія дэсантнікі супольна з сумежнымі падраздзяленнямі захапілі чарговую групу расейскіх вайскоўцаў на Курскім кірунку.

Як паведамляюць, умовы ў падраздзяленнях на тэрыторыі Расеі былі настолькі нечалавечымі, што яны добраахвотна здаліся ўкраінскім вайскоўцам.

Размова ідзе аб фізічным і псіхалагічным ціску, прыніжэнні, а таксама сталых пагрозах з боку камандавання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках