6 чэрвеня 2025, Пятніца, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць гадоў таму арыштавалі беларускага лідара Мікалая Статкевіча

9
Пяць гадоў таму арыштавалі беларускага лідара Мікалая Статкевіча
Фота: Charter97.org

Ад яго няма вестак з пачатку 2023 года.

Лідара беларускай апазіцыі Мікалая Статкевіча затрымалі 31 траўня 2020-га года, за два месяцы да «выбараў».

Праз 1,5 гады, у снежні 2021 года, яго асудзілі на 14 гадоў калоніі асобага рэжыму. Палітвязень адбывае пакаранне ў Глыбоцкай калоніі. З лютага 2023 года пра яго няма ніякіх звестак.

Мікола Статкевіч утрымліваецца ў калоніі ў максімальна жорсткіх умовах: палітыка трымаюць у адзіночнай камеры ў небяспечных для здароўя ўмовах. У зняволенні Мікола Статкевіч некалькі разоў перахварэў на COVID-19.

Галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна запатрабавала ад беларускіх уладаў зняпраўдзіць атрыманую ад некалькіх крыніц інфармацыю аб магчымай смерці ў турме Мікалая Статкевіча.

«Пакажыце Мікалая Статкевіча, калі ён жывы, ягонаму самаму блізкаму і роднаму чалавеку - Марыне Адамовіч. Дазвольце ім спатканне ці хаця б відэазванок!

У адваротным выпадку ваша маўчанне будзе азначаць, што крыніцы маюць рацыю і на сумленні Лукашэнкі і ягоных карнікаў смерць яшчэ аднаго палітвязня», - заявіла Наталля Радзіна.

Да кампаніі «Пакажыце людзям Статкевіча!» далучыўся шэраг еўрапейскіх палітыкаў.

Нагадаем, што дэпутат Еўрапейскага парламента ад Літвы Пятрас Аўштравічус вылучыў лідара беларускай апазіцыі Мікалая Статкевіча на Нобелеўскую прэмію міру.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках