5 чэрвеня 2025, Чацвер, 20:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Контр-адмірал заклікаў ЗША адказваць на ўдары РФ па энэргетыцы Украіны

5
Контр-адмірал заклікаў ЗША адказваць на ўдары РФ па энэргетыцы Украіны

Энэргетычны суверэнітэт - гэта вестфальскі прынцып XXI стагоддзя.

Контр-адмірал ВМС ЗША Майкл Х'юіт мяркуе, што Злучаныя Штаты Амерыкі павінны адказаць на расейскія абстрэлы энэргетычных аб'ектаў Украіны.

Аб гэтым ён заявіў падчас другога міжнароднага форуму па бяспецы Black Sea Security Forum у Адэсе, паведамляе карэспандэнт «Еўрапейскай праўды».

Контр-адмірал ЗША мяркуе, што ўдары расейцаў па энэргетычных аб'ектах варта разглядаць у тым ліку праз прызму эканомікі і страт, якія РФ наносіць Украіне.

«Энэргетычны суверэнітэт - гэта вестфальскі прынцып XXI стагоддзя, а не межы. І, на мой погляд, мы бачым, як гэта рэалізуецца ў дзеяннях Пуціна - ён атакуе энэргетычную інфраструктуру Украіны. І ў некаторым сэнсе менавіта на гэта мы павінны рэагаваць», - сказаў ён.

На яго думку, ЗША таксама павінны засяродзіцца на рабоце з эканамічным патэнцыялам украінска-амерыканскіх стасункаў.

«А калі мы дойдзем да міру, я хацеў бы бачыць эканамічную ўзаемазалежнасць паміж Амерыкай і Украінай, бо менавіта так захоўваецца адданасць Амерыкі. Гэта не аб барацьбе з Пуціным, гэта аб эканамічнай каштоўнасці нашых дзвюх краін», - падсумаваў Х'юіт.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках