2 чэрвеня 2025, панядзелак, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-месцаў, якія варта наведаць у падарожжы па Беларусі ў чэрвені

Топ-месцаў, якія варта наведаць у падарожжы па Беларусі ў чэрвені

Ад рэгаты да шляхецкага фэсту.

Вакацыі пачаліся, адпачынкі на падыходзе, а лета ўжо наступае на пяткі. Сабралі топ мерапрыемстваў, куды трэба заехаць, калі вы выбраліся ў шлях па Беларусі, піша tochka.by.

Задавальненне пад сілу расцягнуць на цэлы месяц, можна выбіраць розныя маршруты кожныя выходныя.

Фэст воднага турызму «Мотальская рэгата»

Ён пройдзе з 6 да 8 чэрвеня ў аграгарадку Моталі Іванаўскага раёна Берасцейскай вобласці. Гэты населены пункт таксама вядомы сваім фэстам «Мотальскiя прысмакi».

Удзельнікі рэгаты пройдуць па маршруце ад вёскі Бусы Іванаўскага раёна праз Чамерын і Парэчча Пінскага раёна да самага аграгарадка Моталя.

Уся 42-кіламетровая дыстанцыя пралягае па рацэ Ясельдзе. У рамках фэсту на месцы прамежкавага фінішу плануюць правесці спаборніцтвы па дартсе, фігурным ваджэнні байдаркі, кіраванні роварам, пляжны валейбольны турнір, арыент-шоў.

Шляхецкі фэст «Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх»

Пройдзе мерапрыемства ў аграгарадку Жамыслаўлі Іўеўскага раёна Гарадзенскай вобласці 7 чэрвеня.

Жамыслаўская зямля славіцца прыгажосцю і знакамітым родам Умястоўскіх, які стварыў у канцы ХІХ стагоддзя сваю палацава-паркавую рэзідэнцыю.

Дакрануцца да гісторыі, прагуляцца па старым парку запрашаюцца госці фэсту “Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх”. У праграме канцэрты; майстар-класы па бальных танцах, выставы народнай творчасці, літаратуры; выстава-продаж сувеніраў; фотавыстава «З гісторыі фэсту». Будуць працаваць фотазона і атракцыёны.

Фэст арганнай музыкі ў касцёле святых Пятра і Паўла

У Берасцейскай вобласці ў вёсцы Мядзведзічах Ляхавіцкага раёна 15 чэрвеня можна атрымаць асалоду ад арганнай музыкі.

Канцэртныя праграмы будуць сыграныя на адным з найбуйнейшых у Беларусі органаў эпохі рамантызму ў касцёле Пятра і Паўла.

На фэсце прагучаць музычныя творы, якія выканаюць найлепшыя арганісты.

Фэст «Лунiнецкiя клубнiцы»

А пад канец месяца, 28 чэрвеня, у аграгарадку Дварцы Лунінецкага раёна Берасцейскай вобласці можна будзе ўбачыць столькі клубніц, колькі да гэтага ў жыцці не бачылі.

Аграгарадок Дварэц - неафіцыйная клубнічная сталіца Беларусі. Ягадная тэматыка мільгае ва ўборах, дэкарацыях, а таксама ў дэсертах і напоях.

На фестывалі будзе працаваць выстава-кірмаш майстроў дэкаратыўнага прыкладнога мастацтва і народнай творчасці. Яшчэ адна асаблівасць свята - выстава гатункаў трускалак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках