2 чэрвеня 2025, панядзелак, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафтавая эканоміка Расеі затрашчала па швах

6
Нафтавая эканоміка Расеі затрашчала па швах

Прыбытак «Раснафты» абрынуўся амаль на 60%.

Санкцыі, падзенне коштаў нафты і анамальнае ўмацаванне рубля ўдарылі ў «сэрца» нафтавай эканомікі Расеі, піша The Moscow Times.

Чысты прыбытак «Раснафты» – галоўнай здабыўной кампаніі краіны, на якую прыпадае кожны другі выняты з нетраў барэль, – у першым квартале 2025 года абрынуўся на 58%, вынікае з яе справаздачнасці па МСФС.

За тры месяцы «Раснафта» зарабіла 170 млрд рублёў супраць 399 млрд у студзені-сакавіку мінулага года. Даход кампаніі асеў на 12%, да 2,283 трлн рублёў. А па грашовых плынях «Раснафта» сышла ў мінус: аперацыйная дзейнасць прынесла ёй 365 млрд рублёў, якіх не выстарчыла, каб аплаціць усе капітальныя выдаткі – 403 млрд рублёў».

У справаздачным перыядзе кампанія працавала ва ўмовах далейшага пагаршэння макракан’юнктуры, уключаючы зніжэнне кошту расейскай нафты Urals і пашырэнне дысконтаў, новыя санкцыйныя абмежаванні, а таксама ўмацаванне рубля», – адзначае «Раснафта» ў рэлізе.

Акрамя таго, адбілася падвышэнне ключавой стаўкі ЦБ, скардзіцца кампанія: выдаткі на выплату адсоткаў па крэдытах за квартал падскочылі ў 1,8 разы. Каб кампенсаваць усе выдаткі, «Раснафта» за тры месяцы прыцягнула 1 трлн рублёў пазыкі - у чатыры разы больш, чым у першым квартале 2024 года.

«Умацаванне рубля і зніжэнне коштаў нафты мелі значны стрымліваючы ўплыў» на паказчыкі «Раснафты», пішуць аналітыкі Альфа-банка. Галоўны расейскі гатунак Urals за квартал патаннеў на 9%, а прэміяльная нафта УСЦА, якую «Раснафта» пампуе ў Кітай, – на 11%. Рублёвы кошт нафты за квартал абрынуўся на чвэрць - да 5 тысяч рублёў за барэль у сакавіку.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках