«Лукашэнку не ўдасца схавацца ад ракет Taurus»
11- 31.05.2025, 16:25
- 6,756

Прыляціць проста па бункеры дыктатара.
Ці спалохаліся ў Крамлі заяў Нямеччыны аб крылатых ракет вялікай далёкасці Taurus?
На гэтае пытанне сайту Charter97.org адказаў вайсковы экспэрт, маёр запасу Нацгвардыі Украіны Аляксей Гетьман:
- Падкрэслю, што напляваць на тое, што кажа Пяскоў, Скабеева, ды і сам Пуцін, як яны рэагуюць. Няхай нават галавой аб сцяну б'юцца. Мы ў рамках міжнароднага права абараняем краіну ад нападзення агрэсара і будзе рабіць усё, што дазволена міжнародным заканадаўствам: знішчаць вайсковыя і вайскова-прамысловыя аб'екты ў глыбіні краіны-агрэсара.
Калі, напрыклад, Лукашэнка захоча напасці, то як толькі першы беларускі жаўнер паспрабуе перайсці нашу мяжу - гэта будзе азначаць агрэсію з боку Беларусі. Адразу ж любы вайсковы і вайскова-прамысловы аб'ект на тэрыторыі Беларусі становіцца законнай цэллю Украіны.
Калі Лукашэнка толькі паспрабуе, то адразу (у той самы дзень) будзе нанесены ўдар па вайскова-прамысловым патэнцыяле Беларусі. І ракетамі Taurus па бункеры, у якім Лукашэнка наважыў схавацца.