17 траўня 2025, Субота, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць 78-гадовай Ніны Багінскай завялі крымінальную справу

26
Супраць 78-гадовай Ніны Багінскай завялі крымінальную справу
Ніна Багінская

Яе будуць судзіць за тое, што яна хадзіла з бел-чырвона-белым значком на адзенні.

Супраць 78-гадовай актывісткі Ніны Багінскай распачатая крымінальная справа паводле артыкула 342-2 Крымінальнага кодэкса (паўторнае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Прычынай сталі шпацыры са значком бел-чырвона-белага колеру на адзенні і дэманстрацыя нацыянальнай сімволікі на вуліцах Менска ў 2024 годзе. Неўзабаве пачнецца разгляд у судзе Першамайскага раёна Менска, піша "Вясна".

Як стала вядома праваабаронцам, Ніну Багінскую цягам 2024 года тройчы прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 24.23 (“несанкцыянаванае пікетаванне"). Агульная сума штрафаў склала 7 200 рублёў (180 базавых адзінак). Акрамя гэтага, на яе складзеныя яшчэ пяць пратаколаў. Прычынай для адміністрацыйнага пераследу стаў шпацыр па цэнтры Менска са значком бел-чырвона-белага колеру на адзенні, а таксама неаднаразовая “дэманстрацыя бел-чырвона-белай сімволікі” на вуліцах Менска.

Ніну Багінскую неаднаразова затрымлівалі, утрымлівалі ў міліцэйскім аддзяленні ў кайданках, штрафавалі. Акрамя гэтага, супрацоўнікі прэвентыўна затрымлівалі яе дома ў важныя даты, напрыклад, у Дзень Волі, 9 траўня і г.д. актывістка прынцыпова не хадзіла на свае суды.

У выніку, супраць Ніны Багінскай завялі крымінальную справу.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках