Сына Ранальду ўпершыню выклікалі ў юнацкую нацыянальную каманду Партугаліі
7- 6.05.2025, 18:16
- 3,316

Крыштыяну Ранальду-малодшы возьме ўдзел у міжнародным турніры ў Харватыі.
Крыштыяну Ранальду-малодшы ўпершыню выкліканы ў юнацкую нацыянальную каманду Партугаліі (гульцы, не старэйшыя за 15 гадоў). Склад каманды, якая ў траўні згуляе ў міжнародным турніры ў Харватыі, апублікаваны на сайце Партугальскай футбольнай федэрацыі.
Усяго ў каманду выкліканыя 22 футбалісты. Юнацкая нацыянальная каманда Партугаліі згуляе з Японіяй (13 траўня), Грэцыяй (14 траўня) і Англіяй (16 траўня), а яшчэ адзін спаборнік (18 траўня) пакуль не вызначаны.
14-гадовы Ранальду-малодшы выступае за юнацкую каманду савудаўскага «Ан-Насра».
40-гадовы Ранальду, пяціразовы ўладальнік «Залатога мяча», гуляе за «Ан-Наср» з 2023 года. У складзе нацыянальнай каманды Партугаліі на рахунку форварда рэкордныя 219 матчаў і 136 галоў.