Партызаны пазбавілі сувязі вайсковыя аб'екты ў Маскоўскай вобласці
2- 8.05.2025, 9:45
- 5,312

Гэта спрычынілася да дэзарганізацыі ў кіраванні войскамі РФ.
Удзельнікі партызанскага руху «АТЭШ» паведамілі аб паспяховым правядзенні дыверсіі ў населеным пункце Магільцы Маскоўскай вобласці, у выніку якой выведзена з ладу трансфарматарная падстанцыя. Паводле іх звестак, падстанцыя забяспечвала электразабеспячэнне і тэлекамунікацыйную сувязь шэрагу вайсковых аб'ектаў у рэгіёне, паведамляе «Зеркало Недели».
Адзначаецца, што пашкоджанне падстанцыі прывяло да перабояў у працы сувязі адразу на некалькіх аб'ектах Мінабароны РФ, у 629-м зенітным ракетным палку (у/ч 51857), 21-й асобнай брыгадзе аператыўнага прызначэння (у/ч 3641), а таксама ў вайсковым гарадку, дзе дыслакуюцца часткі з нумарамі 20007, 03523 і 51084.
Таксама паведамляецца аб праблемах у працы 483-га вайсковага следчага аддзела Следчага камітэта Расеі і на размеркавальным складзе кампаніі «СберЛагістыка», якая, паводле інфармацыі падпольшчыкаў, выконвае кантракты для Мінабароны РФ.
У «АТЭШ» сцвярджаюць, што вывад з ладу інфраструктуры выклікаў дэзарганізацыю ў працы вайсковых падраздзяленняў, ускладніў іх кіраванне і парушыў каардынацыю.
«Гэта напамін: «АТЭШ» побач. Мы бачым усе - і б'ём дакладна», - рэзюмавалі прадстаўнікі Руху.
