Лукашэнка пачаў апраўдвацца за бульбяны дэфіцыт
34- 8.05.2025, 12:23
- 10,300

Дыктатар прызнаўся, што карняплоды ідуць у Расею.
Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з бульбай у Беларусі. Ягоныя словы перадае БелТА.
«Калі перажываеце за бульбу - месяц вытрымаем. Але без бульбы не будзем», - сказаў дыктатара.
Лукашэнка заявіў, што «беларусы хочуць купляць прадукцыю нізкімі коштамі, а сяляне ж зацікаўленыя прадаць свой тавар даражэй».
Бульба, са слоў дыктатара, сыходзіць у Расею, дзе кошты ў некалькі разоў вышэйшыя.