У Львоў прыбылі дэлегацыі 35 дзяржаў
5- 9.05.2025, 12:15
- 7,438

Дэлегацыю ўзначальвае Вярхоўная прадстаўніца ЕЗ Кая Калас.
Еўрапейскія міністры і дыпламаты ў складзе дэлегацый 35 дзяржаў і Рады Еўропы прыбылі сёння ў Львоў на Дзень Еўропы.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні МЗС Украіны ў Telegram. Прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль і міністр замежных спраў Андрэй Сібіга павіншавалі кіраўніцу еўрапейскай дыпламатыі Каю Калас і еўрапейскіх калег.
Візіт пачаўся з ушанавання на Лычакаўскіх могілках украінскіх герояў, якія ахвяравалі сваім жыццём, абараняючы Украіну ад расейскай агрэсіі.
“Падчас сустрэчы мы абмеркавалі далейшыя супольныя намаганні для ўмацавання Украіны, узмацнення ціску на Расею і прасоўвання ўступлення Украіны ў ЕЗ”, — паведаміў Сібіга.





