Дэсантнікі УСУ знішчылі штурмавую калону акупантаў на Данеччыне
1- 9.05.2025, 16:16
- 3,816

Акупанты спрабавалі атакаваць на матацыклах.
Вайскоўцы 46-й асобнай аэрамабільнай Падольскай брыгады Дэсантна-штурмавых войск Узброеных сіл Украіны знішчылі штурмавую калону расейскіх акупантаў на матацыклах на Пакроўскім накірунку.
Пра гэта паведаміла служба сувязяў з грамадскасцю ў сваім Тэлеграм-канале, апублікаваўшы адпаведнае відэа, змантаванае з кадраў, знятых дронамі-камікадзэ і беспілотнымі лятальнымі апаратамі.
У каментары пазначана, што на дарозе ў лесапаласе былі ліквідаваныя ўсе дваццаць інтэрвентаў і іх чатырнаццаць матацыклаў.