24 чэрвеня 2025, aўторак, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Турцыя пачала пагражаць Расеі»

9
«Турцыя пачала пагражаць Расеі»

У Анкары ёсць вагары ўплыў на Крэмль.

Выканальны дырэктар Цэнтра прыкладных палітычных даследаванняў Пента Аляксандр Лявонаў у інтэрв'ю Radio NV назваў «нядрэнным знакам» тое, што Турцыя пачала пагражаць Расеі.

«Пагрозы Турцыі – гэта вельмі цікавы момант, паколькі, па-першае, гэта даволі цікава карэспандуецца з апошняй зменай рыторыкі Злучаных Штатаў. І, магчыма, беручы да ўвагі добрыя стасункі Трампа і [прэзідэнта Турцыі Рэджэпа] Эрдагана, якраз турэцкія чыноўнікі выконваюць пэўную місію сувязяў з Расеяй. З іншага боку, Турцыя сама мае даволі важны ўплыў на Расею», – сказаў Лявонаў у эфіры Radio NV.

Ён нагадаў, што расейскі газ транспартуецца цяпер у Еўропу толькі праз турэцкія трубаправоды, таму, дзякуючы сваім транзітным магчымасцям, Турцыя можа «даволі сур'ёзна» ціснуць на Расею.

«І не забывайцеся пра так званы паралельны імпарт і да таго падобнае. Таму якраз тое, што Турцыя пачала Расеі пагражаць – гэта нядрэнны знак таго, што ціск на Расею павялічваецца», – дадаў палітолаг.

Нагадаем, міністр замежных справаў Турцыі Хакан Фідан заявіў, што нежаданне Расеі праяўляць гнуткасць у мірных перамовах для заканчэння вайны супраць Украіны можа паставіць яе ў «нявыгаднае становішча» ў вачах ЗША і міжнароднай супольнасці.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках