Украінскія дроны, якія атакавалі расейскія бамбавікі, выляталі з фуры
18- 1.06.2025, 14:50
- 21,680

Разгром расейскай стратэгічнай авіяцыі.
Дроны, якія атакавалі аэрадром «Аленья» пад Мурманскам, не прыляцелі з Украіны. Яны стартавалі з кузава фуры, якая прывезла іх у гэты раён. Пра гэта паведамляюць відавочцы ў сацсетках, піша unian.net.
«Фура ў Аленягорску стаіць на запраўцы. Прыехаў кіроўца – ён бегае, кідаецца. У яго з-пад тэнта, з грузавіка дроны вылятаюць і ляцяць у бок Высокага (пасёлак пры аэрадроме – заўв.). Там ДАІшнікі яго зараз павязалі. Ён кажа: “Мне сказалі пункт – сюды прыехаць. Мяне сустрэнуць”. Ён прыехаў – і дроны вылятаюць адзін за адным», – кажа закадравы голас на адным з відэа, знятых відавочцамі.
Гэтае ж пацвярджаюць і іншыя відавочцы на сваіх відэа. Расейскія СМІ таксама пацвярджаюць затрыманне кіроўцы фуры, які быццам бы не ведаў, што вязе дроны.
Нагадаем, Служба бяспекі Украіны праводзіць маштабную спецаперацыю ў знішчэнні варожай бамбавальнай авіяцыі ў тыле РФ. Дроны СБУ ўжо падбілі больш за 40 самалётаў, якія кожную ноч атакавалі ўкраінскія гарады.