21 чэрвеня 2025, Субота, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта расейскі “Пэрл-Харбар”»

37
«Гэта расейскі “Пэрл-Харбар”»

Z-каналы ў шоку ад украінскай атакі на расейскія аэрадромы.

Канал «На Zzzzzападном фронте без перемен» сабраў поўныя абурэння і разгубленасці каментары Z-каналаў на беспрэцэдэнтную атаку, арганізаваную СБУ на расейскія аэрадромы.

Украінскія дроны адначасова атакавалі два месцы базавання стратэгічнай авіяцыі – ваенны аэрадром «Алення» ў Мурманскай вобласці і авіябазу ў Іркуцкай вобласці. Як мінімум чатыры стратэгічныя бамбавікі знішчаныя – гэта тыя, што дакладна відаць на відэа. Вось што пішуць расейскія каналы пра гэта.

«Стратэгічныя ракетаносцы атакаваныя FPV-дронамі, запушчанымі проста з месца падзей. Як гэта каментаваць – без паняцця», – «Военный осведомитель».

«У нас няма прыстойных слоў, каб апісаць тое, што адбываецца», – «Повернутые на войне».

«Гэта расейскі “Пэрл-Харбар”. Спадзяемся, што адказ будзе такім самым, як у ЗША на напад на Пэрл-Харбар – ці нават больш жорсткім», – Раман Алёхін.

«П…ц, ганьба…» – «Окопная грязь».

«Я проста ў ах*і», – «Месть доброй воли».

Нагадаем, Служба бяспекі Украіны праводзіць маштабную спецаперацыю ў знішчэнні варожай бамбавальнай авіяцыі ў тыле РФ. Дроны СБУ ўжо падбілі больш за 40 самалётаў, якія кожную ноч атакавалі ўкраінскія гарады.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках