18 чэрвеня 2025, Серада, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі беспарадкі праз перамогу ПСЖ у Лізе чэмпіёнаў

3
У Францыі беспарадкі праз перамогу ПСЖ у Лізе чэмпіёнаў

За ноч затрыманыя больш за 550 чалавек, двое загінулі.

Як мінімум 559 чалавек затрыманыя паліцыяй у Францыі паводле вынікаў масавых беспарадкаў, якія адбыліся ў ноч на 1 чэрвеня пасля перамогі футбольнага клуба ПСЖ у Лізе чэмпіёнаў.

Як піша Le Figaro, большасць затрыманых – 491 чалавек – у Парыжы. Увогуле 320 парушальнікаў парадку змешчаныя пад варту.

Паводле звестак уладаў, падчас беспарадкаў пацярпелі як мінімум 192 чалавекі, у тым ліку 22 супрацоўнікі сілаў бяспекі і сямёра пажарных.

Паліцыя зафіксавалі 692 падпалы, у тым ліку 264 – транспартных сродкаў.

Два чалавекі загінулі. У камуне Дакс 17-гадовы падлетак атрымаў нажавое раненне ў грудзі падчас вулічных святкаванняў перамогі ПСЖ. Пацярпелага даставілі ў лякарню, дзе ён сканаў.

У 15-й акрузе Парыжа падчас святкаванняў мужчыну, які ехаў на скутары, да смерці збіла машына.

У Грэноблі аўтамабіль рэзнуўся ў натоўп тых, хто святкаваў, у выніку чаго пацярпелі чатыры чалавекі. Двое з іх атрымалі сур'ёзныя раненні. Як мяркуецца, кіроўца ўчыніў наезд ненаўмысна.

Увечары 31 траўня французскі клуб «Пары Сэн-Жэрмэн» разграміў міланскі «Інтэр» з лікам 5:0 у фінальным матчы Лігі чэмпіёнаў, які праходзіў на стадыёне ў Мюнхене. ПСЖ упершыню ў сваёй гісторыі стаў пераможцам турніру.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках