У расейскім Севераморску, дзе абслугоўваюць ядзерныя падводныя лодкі, прагрымеў выбух
17- 1.06.2025, 16:14
- 16,262

Відэа.
У Севераморску Мурманскай вобласці РФ у нядзелю, 1 чэрвеня, прагрымеў моцны выбух. Аб гэтым піша расейскі Telegram-канал Astra, спасылаючыся на іншыя расейскія паблікі.
Як адзначаецца, у Севераморску знаходзіцца найбуйнейшая база расейскіх ядзерных падводных лодак.
Astra таксама апублікавала відэа, на якім чутныя гукі выбухаў. У паведамленні дадалі, што на відэа быццам бы не Севераморск, а горад Аленягорск Мурманскай вобласці.
Раней 1 чэрвеня расейскія Telegram-каналы паведамілі аб выбухах, якія прагрымелі ў Алеяегорскім раёне Мурманскай вобласці. Паблізу гэтага раёна размяшчаецца авіябаза Аленья, дзе знаходзяцца стратэгічныя бамбавікі, якія выкарыстоўваюцца для нападаў па тэрыторыі Украіны.