Камандзір сухаземных войск УСУ падаў у адстаўку
4- 1.06.2025, 16:44
- 15,690

Прычынай стаў удар РФ па 239-м палігоне УСУ.
Камандзір сухаземных войск Украіны Міхаіл Драпаты падаў у адстаўку. Прычынай стаў удар РФ па 239-м палігоне УСУ, напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.
«Гэта свядомы крок, прадыктаваны маім асабістым пачуццём адказнасці за трагедыю на 239-м палігоне, у выніку якой загінулі нашыя ваяры… Як камандзір я не змог напоўніцу забяспечыць выкананне сваіх загадаў. Мы не маем права жыць у сістэме, якая не вучыцца. Войска, у якім камандзіры нясуць персанальную адказнасць за жыццё людзей, - жыве. Войска, дзе за страту не адказвае ніхто, - памірае знутры».
Сухаземныя войскі УСУ раней паведамілі, што пад ракетны ўдар патрапіла размяшчэнне аднаго з навучальных падраздзяленняў, загінулі 12 чалавек і яшчэ 60 пацярпелі.
Камандаванне Сухаземных войск стварыла спецыяльную камісію і прызначыла службовае расследаванне.