Надзвычайнае здарэнне ў Берасці: на будоўлі гандлёвага цэнтра каля «Кароны» абрынуліся канструкцыі
5- 1.06.2025, 16:52
- 7,476

Фотафакт.
У Берасці на вуліцы Маскоўскай адбылося надзвычайнае здарэнне на тэрыторыі офісна-гандлёвага комплексу, які будуецца.
Паводле папярэдніх звестак МНС, абрынуліся апалубка і арматурны каркас будынка.
На месца здарэння аператыўна прыбылі падраздзяленні МНС. Цяпер вядуцца аварыйна-выратавальныя работы з прыцягненнем шасці адзінак спецтэхнікі. Ратавальнікі праводзяць выведку, удакладняючы маштабы здарэння.
Прычыны абрушэння пакуль невядомыя.
