Хавалі дроны ў дамках, а дамкі ў фургонах: дзіўныя падрабязнасці аперацыі па знішчэнні вайсковай авіяцыі РФ
26- 1.06.2025, 17:13
- 24,018

СБУ пашкодзіла 41 самалёт стратэгічнай авіяцыі РФ.
Спецаперацыю «Павуціна», у выніку якой Служба бяспекі Украіны пашкодзіла 41 самалёт стратэгічнай авіяцыі РФ, рыхтавалі больш за паўтара года.
Кантраляваў ход аперацыі асабіста прэзідэнт Украіны, вярхоўны галоўнакамандуючы Уладзімір Зяленскі. А рэалізоўваў задуму кіраўнік СБУ Васіль Малюк і яго падначаленыя.

Аперацыя была звышскладанай з лагістычнай пункту гледжання, распавялі ў СБУ. Спачатку ў Расею пераправілі FPV-дроны, а пасля - мабільныя драўляныя домікі.

Людзі, якія ўдзельнічалі ў гэтай гістарычнай спецаперацыі, ужо даўно знаходзяцца ва Украіне. «Так што, калі пуцінскі рэжым паказальна затрымае кагосьці, то гэта будзе чарговай пастаноўкай для ўнутранай аўдыторыі», - адзначыла крыніца ў СБУ.
Суразмоўцы выдання выклалі ўнікальныя фота, дзе бачна, як менавіта рыхтавалі дроны да атакі на вайсковыя аэрадромы.


