СБУ: Удары па аэрадромах РФ пашкодзілі 34% стратэгічных ракетаносьбітаў
35- 1.06.2025, 20:10
- 29,844

Знішчаныя самалёты на мільярды даляраў.
У выніку спецаперацыі Службы бяспекі Украіны «павуціна» пашкоджаныя 34% расейскіх стратэгічных носьбітаў крылатых ракет, прыблізны кошт якіх складае $7 млрд., пра гэта паведамілі ў спецслужбе.
«$7 млрд ЗША. Такі прыблізны кошт стратэгічнай авіяцыі ворага, якая была пашкоджаная сёння ў выніку спецаперацыі СБУ «павуціна». Пашкоджаныя 34% стратэгічных носьбітаў крылатых ракет на асноўных аэрадромах базавання РФ)», – гаворыцца ў публікацыі.
Пра дэталі спецаперацыі СБУ абяцае расказаць пазней.
