Зяленскі: Пашкоджана 34% стратэгічных носьбітаў расейскіх крылатых ракет
16- 1.06.2025, 21:53
- 12,018

У аперацыі «Павуцінне» былі задзейнічаны 117 дронаў.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падвёў вынікі атакі СБУ па аэрадромах Расеі.
"Офіс" аперацыі "Павуцінне" ў Расеі знаходзіўся побач з адной з упраўФСБ. Усе людзі, якія дапамагалі ўкраінскаму боку, пакінулі краіну да пачатку атакі і цяпер знаходзяцца ў бяспецы, сказаў Зяленскі.
Усяго было выкарыстана 117 дронаў, якімі кіравала столькі ж людзей. Знішчыць атрымалася 34% стратэгічных носьбітаў крылатых ракет на аэрадромах базавання.
«Рыхтавалі аперацыю больш за паўтара года. Планаванне, арганізацыя, усе дэталі былі ідэальна падрыхтаваныя. Можна з упэўненасцю сказаць, што гэта цалкам унікальная аперацыя», — адзначыў Зяленскі.