18 чэрвеня 2025, Серада, 22:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Археолагі пачалі раскопкі на пляцоўцы вялікага гарадзішча старажытнага Менска

3
Археолагі пачалі раскопкі на пляцоўцы вялікага гарадзішча старажытнага Менска
Фота: Інстытут гісторыі

Галоўная мэта - пошук новых пахавальных аб'ектаў і слядоў старажытнага храма.

Пад кіраўніцтвам навукоўцаў Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі распачаты раскопкі на пляцоўцы вялікага гарадзішча старажытнага Менска, піша БелТА.

Галоўная мэта - пошук новых пахавальных аб'ектаў і слядоў старажытнага храма. У раскопках бяруць удзел студэнты-валанцёры БДПУ імя М.Танка.

«Пакуль знойдзеныя матэрыялы XVII-XIX стагоддзяў, у тым ліку дзяржальня ў выглядзе дракона, манеты, напарстак, рыбалоўнае грузіла. Знаходкі належаць да часу існавання сядзібы, апошнім уладальнікам якой быў Рудольф Пішчала», — адзначылі ў Інстытуце.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках