Трамп пакпіў з Грэты Тунбэрг
33- 10.06.2025, 10:00
- 9,988

Фота: Getty Images
Напярэдадні экаактывістку затрымалі ізраільскія вайскоўцы.
Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп высмеяў кліматычную актывістку Грэту Тунбэрг пасля таго, як Ізраіль перахапіў лодку, на якой яна накіроўвалася ў сектар Газа.
Пра гэта ён сказаў падчас размовы з журналістамі, перадае The Hill.
Журналісты папрасілі пракаментаваць нядаўні інцыдэнт з Тунбэрг, лодка якой была перахопленая ізраільскімі вайскоўцамі, калі яна і яшчэ некалькі актывістаў накіроўваліся ў сектар Газа.
«Яна дзіўны чалавек. Яна маладая, злая жанчына», – сказаў амерыканскі прэзідэнт.
На ягоную думку, актывістка «безумоўна, адрозніваецца ад іншых». Лідар ЗША параіў ёй запісацца на курсы кіравання гневам.
«Я думаю, ёй трэба запісацца на курсы кіравання гневам. Гэта мая галоўная парада для яе», - дадаў Трамп.
Напярэдадні стала вядома, што судна з Тунбэрг Madlee, якое накіроўвалася ў сектар Газа, буксуецца ізраільскім флотам у Ізраіль пасля таго, як на яго высадзіліся вайскоўцы.