У Беларусі прамінулай датай увялі новаўвядзенні ў ЖКГ
13- 10.06.2025, 15:12
- 21,714

Давядзецца раскашэліцца.
Урад Беларусі падвысіў тарыфы на некаторыя жыллёва-камунальныя паслугі. Падвышэнне сярод іншага закранула электрычнасць, якую выкарыстоўваюць для абагравання жылля, піша «Зеркало».
Саўмін з 1 чэрвеня, гэта значыць прамінулай датай, падвысіў тарыф на электраэнэргію, які некаторыя спажыўцы называюць «тры капейкі». Ён патрабуе ўстаноўкі спецыяльнага дадатковага лічыльніка.
З 1 чэрвеня гэты тарыф падаражэў на 1,1% — да 0,0454 рубля за 1 кВт•г. атрымліваецца, што калі ў траўні за 1000 кВт•г трэба было заплаціць 44,9 рубля, то ў чэрвені — 45,4 рубля.
Гэты тарыф не ўздымалі з чэрвеня 2023 года. Яго збіраліся падвысіць у пачатку мінулага лета, але затым перадумалі. Прычым рост павінен быў скласці 14,5% — да 0,0514 рубля за 1 кВт•г. гэта і ёсць умоўна пазітыўная навіна: сёлета падаражанне будзе меншае, чым планавалася ў 2024-м.
Нагадаем, у Беларусі з 1 студзеня ўказам Аляксандра Лукашэнкі паднялі многія тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі. Сярод іншага падаражанне закранула электраэнэргію. Пры гэтым тарыфы, якія тычацца абагравання жылля, могуць вырасці таксама з чэрвеня, пазначана ў дакуменце.