Рэспубліканская большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША скароціцца
- 10.06.2025, 10:31
- 4,002

Адстаўка аднаго з кангрэсменаў можа пакінуць месца вакантным на некалькі месяцаў.
Кіраўнік камітэта ў пытаннях унутранай бяспекі Палаты прадстаўнікоў ЗША кангрэсмен-рэспубліканец Марк Грын у панядзелак, 9 чэрвеня, абвясціў, што плануе сысці ў адстаўку з Кангрэса, паведамляе Axios.
Гэта аслабіць і без таго крохкую партыйную большасць, адзінства якой спрабуе захоўваць спікер Палаты прадстаўнікоў рэспубліканец Майк Джонсан.
Грын сказаў, што яму прапанавалі магчымасць у прыватным сектары, якая была «занадта захапляльнай, каб ад яе адмовіцца» Кангрэсмэн сыдзе ў адстаўку пасля таго, як Палата прадстаўнікоў прагаласуе за канчатковую вэрсію вялікага падатковага законапраекту Трампа.
«Хоць я планаваў сысці ў адстаўку ў канцы працы папярэдняга Кангрэса, я застаўся, каб гарантаваць, што меры і прыярытэты прэзідэнта Трампа ў бяспецы межаў пройдуць праз Кангрэс», - сказаў кангрэсмен у панядзелак.
Летась Грын казаў, што не будзе пераабірацца на другі тэрмін, але пазней змяніў сваю пастанову.
Грын і Джонсан сустрэліся з рэспубліканцам Майклам Маколам - былым кіраўніком Камітэта ўнутранай бяспекі, каб абмеркаваць, хто заменіць Грына на чале камітэта.
Згодна з планамі, Макол будзе ўзначальваць камітэт да 2026 года, каб даць кандыдатам на гэтую пасаду час для правядзення «перадвыбарнай кампаніі».
Адстаўка Грына можа пакінуць яго месца вакантным на некалькі месяцаў. У адпаведнасці з заканадаўствам штата Тэнэсі (які прадстаўляе Грын) губернатар Біл Лі павінен прызначыць пазачарговыя выбары на працягу дзесяці дзён пасля таго, як «вакансія» стане афіцыйна адкрытай, а агульныя выбары будуць праходзіць праз 100-107 дзён пасля гэтага. Месца лічыцца надзейна рэспубліканскім і, магчыма, застанецца ў руках Рэспубліканскай партыі.
Пасля адстаўкі Грына Рэспубліканская большасць у Палаце скароціцца да 219 месцаў супраць 212 дэмакратаў, а гэта азначае, што рэспубліканцы змогуць сабе дазволіць «страціць» толькі тры галасы пры галасаванні за ўсялякі партыйны законапраект.