20 чэрвеня 2025, Пятніца, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі звярнуўся да ЗША

6
Зяленскі звярнуўся да ЗША
Уладзімір Зяленскі

Вашынгтон можа прымусіць Расею да міру.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адрэагаваў на начную атаку РФ, адзначыўшы, што расейскія ўдары «гучнейшыя, чым спробы ЗША і іншых у свеце прымусіць Расею да міру».

«Ужо якую ноч замест спынення агню - масаваныя ўдары «Шахедамі», крылатымі ракетамі і балістыкай», — напісаў кіраўнік украінскай дзяржавы ў Telegram.

Зяленскі паведаміў, што ўночы ў аўторак, 10 чэрвеня, краіна-агрэсарка нанесла адзін з найбуйнейшых удараў па Кіеве. Мішэнямі РФ таксама былі Адэса, Днепрапятроўская і Чарнігаўская вобласці.

Прэзідэнт Украіны ўдакладніў, што ўсяго для ўдару расейцы выкарысталі 315 дронаў, з іх 250 — «Шахеды», і сем ракет, у тым ліку дзве — гэта балістыка паўночнакарэйскай вытворчасці.

Паводле ягоных звестак, у выніку варожага абстрэлу пашкоджаныя дамы і гарадская інфраструктура. У Адэсе расейцы патрапілі ў радзільню. У горадзе параненыя 13 чалавек, ёсць загінулыя, адзначыў Зяленскі.

Ён падкрэсліў, што важна, каб адказам на гэты і іншыя падобныя расейскія ўдары было «не маўчанне свету, а канкрэтныя дзеянні».

«Дзеянні Амерыкі, якая мае сілу, каб прымусіць Расею да міру. Дзеянні Еўропы, якая не мае альтэрнатывы таму, каб быць моцнай. Дзеянні іншых у свеце, хто заклікаў да дыпламатыі і спынення вайны і каго Расея праігнаравала. Патрэбны жорсткі ціск дзеля міру», - дадаў кіраўнік украінскай дзяржавы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках