Гарадзенскі перавозчык запусціў новы аўтобус з Ліды ў Вільню
1- 10.06.2025, 11:17
- 2,782

Рэйс рэгулярны, аўтобусы курсуюць штодня.
Трансагенцтва "Фаварыт" абвясціла аб новым рэйсе з Ліды — аўтобусы будуць рухацца да Салечнікаў і Вільні. Рэйс рэгулярны, аўтобусы курсуюць штодня, піша hrodna.life.
З Ліды аўтобус выязджае аб 11:00, а 13:50 прыбывае ў Салечнікі, а 15:10 — у Вільню. З Вільні аўтобус ад'язджае а 5-й раніцы, а вяртаецца ў Ліду а 9:10. Аўтобусы курсуюць штодня.
Кошт квітка на рэйс Ліда-Вільня складае 165 руб., Воранава-Вільня - 150 руб., Ліда—Салечнікі — 140 руб.