У Беларусь заляцеў расейскі дрон
2- 10.06.2025, 11:41
- 2,330

Яго лёс невядомы.
Як мінімум адзін расейскі БПЛА парушыў паветраную прастору Беларусі ўночы 10 чэрвеня падчас масаванай атакі на Украіну
Паводле звестак украінскага маніторынгавага канала «Рында маніторыцью, беспілотнік заляцеў на тэрыторыю Беларусі з боку ўкраінскага горада Любеч (Чарнігаўская вобласць).
А 4 гадзіне раніцы БПЛА перасёк мяжу, якая праходзіць па рацэ Дняпро. Далейшы яго лёс застаецца невядомым.
У тую ж ноч Расея атакавала Украіну з выкарыстаннем 315 дронаў, 250 з якіх былі ўдарнымі «Шахедамі».