У Аўстрыі адбылася страляніна ў школе
1- 10.06.2025, 12:50
- 5,314

СМІ паведамляюць аб васьмі загінулых, нападнік магчыма скончыў жыццё самагубствам.
У аўторак, 10 чэрвеня, у Граце, Аўстрыя, у сярэдняй школе адбылася страляніна, у выніку якой загінулі восем чалавек, сярод ахвяр ёсць вучні і настаўнікі.
Пра гэта паведамляе BBC і таблоід Kronen Zeitung.
Адзначаецца, што афіцыйна звесткі аб колькасці ахвяр не пацверджаныя.
Аўстрыйская паліцыя паведаміла, што страляніна адбылася ў федэральнай гімназіі на вуліцы Драйершутцэнгасэ, на паўночным захадзе горада Грац, недалёка ад галоўнага цэнтральнага чыгуначнага вакзала.
Kronen Zeitung піша, што параненыя вучні знаходзяцца ў размешчанай непадалёк зале імя Гельмута Ліста — месцы правядзення мерапрыемстваў, якое знаходзіцца вельмі блізка да школы. Відавочцы паведамілі, што чулі блізу 20 стрэлаў.
Адзначаецца, што падазраваны быў студэнтам BORG і разглядаў сябе за ахвяру булінга. Дагэтуль незразумела, ці дзейнічаў ён сам. Яго знайшлі мёртвым у адной з прыбіральняў. Магчыма, ён скончыў жыццё самагубствам.
Са звестак паліцыі, на вуліцы працягваецца аперацыя, праце гелікаптэр.