У МНС заклікалі беларусаў «захоўваць спакой і не рабіць ніякіх дзеянняў»
6- 10.06.2025, 14:31
- 13,602

Што адбываецца?
У Менскай вобласці на заўтра запланавана тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва, паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацый.
Праверка пройдзе з 9: 00 да 13: 00.
У гэты час жыхары рэгіёна пачуюць гучанне электрасірэн — гэта частка тэставання сістэмы.
МНС заклікае грамадзян захоўваць спакой: трывога вучэбная, ніякіх дзеянняў рабіць не трэба.