21 чэрвеня 2025, Субота, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы ўкраінскі тавар выцясняе прадукцыю РФ у Кітаі

6
Новы ўкраінскі тавар выцясняе прадукцыю РФ у Кітаі

Паводле якасці пераўзыходзіць расейскі.

Украінскі гарох у якасных паказчыках пераўзыходзіць расійскую прадукцыю і цалкам адпавядае канадскаму, які лічыцца эталонным ў свеце.

Як адзначаюць ва ўкраінскай бабова-соевай асацыяцыі, гэта афіцыйна прызналі ў Кітаі, на рынку якога ёсць попыт на гэты ўкраінскі тавар.

Як піша NV, пра гэта гаворыцца ў паведамленні асацыяцыі.

Са слоў кіраўніцы Асацыяцыі Антаніны Склярэнкі, украінскія вытворцы бабовых асаблівую ўвагу надаюць супрацоўніцтву з Кітаем.

Пры гэтым рэгулятарныя патрабаванні КНР к гэтым кірунку надзвычай высокія.

Са слоў Склярэнкі, нядаўна ўкраінская бабова-соевая асацыяцыя дэталёва адпрацоўвала экспарт гароху ў Кітай разам з Дзяржпрадпатрэбслужбай.

«Вельмі шмат тэхнічных патрабаванняў трэба выканаць. Кітайцы ўнеслі ў пратакол аб гароху пункты, якіх не было для іншых культур. Але мы ўсё адно працуем, бо попыт ёсць, і менавіта дзякуючы гэтаму цана гару паднялася», — адзначыла яна. — «І што вельмі важна - кітайскі бок афіцыйна прызнаў: украінскі гарох у якасных паказчыках пераўзыходзіць прадукцыю краіны-агрэсаркі і цалкам адпавядае канадскаму. А канадскі гарох уважаецца за эталонны ў свеце».

Такім чынам, украінскія вытворцы маюць усе перадумовы стаць доўгатэрміновым пастаўшчыком гароху на кітайскі рынак.

Са слоў Скляренкі, украінскія вытворцы бабовых актыўна шукаюць самыя выгадныя сусветныя рынкі збыту, але ключавым чыннікам застаецца цана.

"Украінскую сою, гарох, нут, сачыўку, і фасолю безумоўна чакаюць у ЕЗ, а таксама ў краінах Афрыкі і Азіі. Але ключавое для нас - гэта цана. Мы не можам арыентавацца толькі на адзін кірунак, таму шукаем там, дзе ўмовы больш выгадныя», — паведаміла яна. - «Еўрапейскія партнёры кажуць, што гатовыя да супрацоўніцтва, да кампрамісаў, нават заяўляюць аб намерах інвеставаць у прадпрыемствы на Захадзе Украіны. Цана, якую яны прапануюць, часта ніжэйшая, чым у іншых краінах. Таму мы застаёмся адкрытымі, але падыходзім да гэтага прагматычна — там, дзе ёсць эканамічны сэнс, туды і рухаемся».

Як паведамлялася, адкрыццё рынку Кітая ў сакавіку для ўкраінскага гароху стала дадатковым стымулам для нарошчвання яго вытворчасці ў Украіне. Пачатак паставак на рынак Кітая будзе спрыяць росту коштаў на ўкраінскі гарох.

Пры гэтым Кітай зацікаўлены ў імпарце ўкраінскага гароху, якасць і кошт якога вельмі прывабныя для кітайскіх спажыўцоў.

У сакавіку Украіна і Кітай падпісалі пагадненне аб умовах экспарту ў КНР ўкраінскіх водных прадуктаў дзікага вылаву і гароху.

У 2024 годзе ўкраінскія агравытворцы атрымалі доступ на замежныя рынкі для 16 груп тавараў у 9 краін свету.

Пры гэтым Кітай адкрыў рынак для ўкраінскага мёду.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках