Выпускніца з Баранавічаў набрала 400 балаў з 400 магчымых для паступлення
16- 10.06.2025, 15:19
- 6,318

Найвышэйшы бал яна атрымала і па беларускай мове.
Выпускніца з Баранавічаў набрала 400 балаў з 400 магчымых для паступлення, піша «Комсомолка».
«Дар'я Юрэня з Баранавічаў ужо набрала ўсе 400 балаў з 400 магчымых!» - сказана ў паведамленні.
Адзначаецца, што вучаніца 11 «Б» класа гімназіі №1 горада Баранавічы першыя 100 балаў атрымала дзякуючы перамозе (гаворка ідзе пра дыплом 1-й ступені) на рэспубліканскай алімпіядзе ў англійскай мове. У прэс-службе адзначылі, што другія 100 балаў выпускніцы забяспечыў атэстат. Акрамя таго, Юрэня яшчэ па 100 балаў змагла зарабіць на цэнтралізаваных іспытах па беларускай мове і матэматыцы.
