Канье Уэст змяніў імя
6- 10.06.2025, 20:02
- 3,522

Вядомы амерыканскі рэпер стаў Е Е.
Канье Уэст зноў змяніў імя. На гэты раз ён стаў Е Е (Ye Ye).
Свецкі аддзел выдання Page Six атрымаў дакументы, у якіх фінансавы дырэктар рэпера Gold Digger паказаў Уэста як Ye Ye. Раней, як адзначае NYP, музыку ўносілі ў дакументы пад імем Ye West.
Таксама выданне заўважыла, што ўсе кампаніі Уэста, у тым ліку Yeezy Apparel, Yeezy Record Label, LLC і Getting Out Our Dreams Inc., паказваюць ягонае новае імя ў графе «імя мэнэджара або ўдзельніка». Page Six звярнуўся да прадстаўніка Уэста па каментар, але той пакуль не адказаў журналістам.
Нягледзячы на тое што рэпер яшчэ не абвясціў пра змену імя, у пачатку чэрвеня Уэст напісаў у X (экс-Twitter), што закрывае свой рахунак у сацсетцы, дзе пазначанае ягонае сапраўднае імя.
«Я нарэшце перастану выкарыстоўваць Twitter @kanyewest, таму што маё імя Ye. Створым старонку Ye, і ўсё будзе як мае быць», – напісаў ён 1 чэрвеня.
У жніўні 2021 года Уэст пастанавіў памяняць імя на Yе (Е) – псеўданім музыкі, звязаны з назвай ягонага альбома 2018 года. На вокладцы альбома напісаная фраза «ненавіджу быць біпалярным, гэта выдатна». У кастрычніку заяўку выканаўцы на змену імя ўхваліў суд Лос-Анджэлеса.
У 2018 годзе рэпер патлумачыў, што ягоная мянушка – «гэта адлюстраванне таго, што добра, дрэнна, дзіўна – абсалютна ўсяго».
«Мне здаецца, што “Е” гэта найбольш частае слова ў Бібліі. Яно азначае “ты”. Такім чынам, я гэта ты. Я гэта мы. Я сыходжу ад таго, каб быць Канье Уэстам, гэта значыць усяго адным чалавекам, і пераходжу да Е», – сказаў Уэст.