Лукашэнка знайшоў «крайніх» у знікненні бульбы
25- 10.06.2025, 20:33
- 25,678

Дыктатар заявіў, што «ў палітыцы была справа».
Аляксандр Лукашэнка назваў прычыну нядаўняй нястачы бульбы, паведамляе БелТА.
Гэтую тэму ён закрануў падчас нарады ў кінематаграфіі.
«Калі праверыў Камітэт дзяржкантролю некаторых дзеячаў, высвятляецца, у палітыцы была справа. Бульбы ставала. Але недзе прытрымалі, каб паказаць, што, вось, “прэзідэнт” у коштаўтварэнне ўмяшаўся, таму вось вынік», – заявіў беларускі лідар.
Паводле ягоных словаў, калі КДК «з кайданкамі прыйшоў, на стол паклаў – бульба з'явілася».