18 чэрвеня 2025, Серада, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мерц абвінаваціў РФ у цяжкіх ваенных злачынствах ва Украіне

3
Мерц абвінаваціў РФ у цяжкіх ваенных злачынствах ва Украіне

Канцлер Нямеччыны заклікаў узмацніць жорсткасць санкцый супраць Масквы.

У сувязі з нядаўнімі атакамі Расеі на Кіеў і іншыя ўкраінскія гарады канцлер ФРГ Фрыдрых Мерц абвінаваціў Маскву ў цяжкіх ваенных злачынствах. У мінулыя дні Расея «мэтанакіравана і бесцырымонна» атакавала цывільнае насельніцтва Украіны дронамі і крылатымі ракетамі, заявіў Мерц на супольнай прэс-канферэнцыі з выканаўцам абавязкаў прэм'ер-міністра Нідэрландаў Дзікам Схофам у Берліне ў аўторак, 10 чэрвеня, паведамляе DW.

Гэтыя масаваныя расейскія атакі з'яўляюцца «тэрорам супраць мірнага насельніцтва» і «ўсім чым заўгодна, толькі не прапарцыйным адказам» на «вельмі дакладныя» ўдары Украіны па расейскіх ваенных аэрадромах. «Расея сапраўды хоча зладзіць крывавую бойню. Гэта атрымалася ў яе толькі ў вельмі абмежаваным маштабе, толькі дзякуючы выдатнай украінскай супрацьпаветранай абароне», – заявіў Мерц.

Паводле звестак украінскіх уладаў, у ноч на 9 чэрвеня Кіеў пацярпеў ад самай маштабнай начной атакі з ужываннем БПЛА з пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання ў лютым 2022 года. Паветраныя сілы УСУ паведамілі, што ў гэтую ноч Расея ўжыла супраць Украіны 479 ударных беспілотнікаў і дронаў-імітатараў розных тыпаў, 4 аэрабалістычнай ракеты Х-47 М2 «Кінжал», 10 крылатых ракетаў Х-101, 3 крылатыя ракеты Х-22, 2 супрацьрадыёлакацыйныя ракеты Х-31П і адну крылатую ракету Х-35.

Акрамя таго, Фрыдрых Мерц выказаўся за ўзмацненне санкцый супраць Масквы з боку Еўразвязу і ЗША і паабяцаў, што ўрад Нямеччыны будзе працаваць у гэтым кірунку разам са сваімі партнёрамі. Адначасова ён дадаў, што хацеў бы развеяць уражанне, што «да гэтага часу санкцыі супраць Расеі нібыта нічога не далі».

Паводле словаў канцлера ФРГ, ужо прынятыя санкцыі аслабілі расейскую эканоміку. Адказ на «пытанне, колькі Расея яшчэ пратрымаецца ў гэтай вайне, залежыць і ад таго, наколькі моцна дзейнічаюць гэтыя санкцыі», указаў ён. Каментуючы праект 18-га пакету санкцый ЕЗ, прадстаўлены кіраўніцай Еўракамісіі (ЕК) Уршулай фон дэр Ляен, Фрыдрых Мерц паведаміў, што чакаюцца новыя абмежаванні ў сферы энэргетыкі і банкаўскім сектары.

Са свайго боку Дзік Схоф паабяцаў, што Нідэрланды «заўсёды падтрымаюць» узмацненне санкцый у дачыненні да РФ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках