Рынкавы кошт Tesla зноў перавысіў $1 трлн
1- 10.06.2025, 21:14
- 2,232

Капіталізацыя кампаніі аднавілася пасля канфлікту паміж Маскам і Трампам.
На стан 20:30 паводле Менска акцыі Tesla выраслі на 3,67%, да $319,98, у выніку чаго рынкавы кошт кампаніі падняўся да $1,03 трлн. Зрэшты, гэта ўсё яшчэ на 13% ніжэй за травеньскі максімум $367,71 за акцыю.
Рынкавы кошт Tesla на мінулым тыдні ўпаў ніжэй за $ 1 трлн на фоне сваркі паміж Іланам Маскам і Дональдам Трампам. Падставай для канфлікту стала паведамленне Ілана Маска ў сацсетцы X ад 3 чэрвеня, у якім ён назваў законапраект прэзідэнта пра скарачэнне дзяржвыдаткаў «брыдкім». Пасля гэтага адбыўся абмен крытычнымі заўвагамі, выкрыццямі і пагрозамі.
Падчас завочнай палемікі (якая вялася паралельна ў дзвюх сацсетках X і Truth Social) Трамп паведаміў, што незадаволены субсідаваннем Tesla з дзяржаўнага бюджэту.
Скасаванне дзяржаўных праграмаў можа балюча адбіцца на бізнэсе Tesla. Цяпер у ЗША прадугледжаныя падатковыя вылікі пакупнікам электрамабіляў, якія складаюць ад $3750 да 7500, у залежнасці ад узроўню лакалізацыі вытворчасці кампанентаў, што выкарыстоўваюцца ў акумулятарах. Дзеянне льготы распаўсюджваецца на электрамабілі, набытыя з 2023 да 2032 года.
Калі б не прыбытак ад так званых «рэгулятыўных крэдытаў», які склаў у першым квартале $ 595 млн, Tesla дала б справаздачу пра страту $ 186 млн. Акрамя таго, у цяперашні час у ЗША прадугледжаныя падатковыя вылікі пакупнікам электрамабіляў, што падганяе попыт.