19 чэрвеня 2025, Чацвер, 5:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Трэба рабіць усё, каб кошт расейскай нафты быў ніжэйшы, чым яны могуць вытрымаць

1
Зяленскі: Трэба рабіць усё, каб кошт расейскай нафты быў ніжэйшы, чым яны могуць вытрымаць

Трэба максімальна абмежаваць танкерны флот, тэхналагічныя магчымасці здабычы і перапрацоўкі.

Партнёры Украіны павінны рабіць усё для таго, каб кошт расейскай нафты быў ніжэйшы, чым РФ можа вытрымаць, мяркуе прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Такую думку ён выказаў у вечаровым відэазвароце, каментуючы анансаваны 18-ы пакет санкцый Еўрапейскага Звязу.

«Важны крок Еўракамісіі – анансаваны новы санкцыйны пакет. Я дзякую, што засяроджаны гэты 18-ы пакет на расейскіх энэргарэсурсах і банках. Правільны кірунак для ціску», – заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што гэты пакет трэба напоўніць моцнымі дэталямі. Паводле словаў прэзідэнта, здольнасць Расеі прадаўжаць вайну роўная здольнасці прадаваць іх нафту і абыходзіць фінансавыя бар'еры.

«Менавіта таму трэба максімальна абмяжоўваць расейскі танкерны флот, іх тэхналагічныя магчымасці здабычы і перапрацоўкі, а таксама рабіць усё, каб кошт расейскай нафты быў ніжэйшы, чым яны могуць вытрымаць», – падкрэсліў Зяленскі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках