18 чэрвеня 2025, Серада, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дроны атакавалі Катоўскі парахавы завод у Тамбоўскай вобласці РФ

7
Дроны атакавалі Катоўскі парахавы завод у Тамбоўскай вобласці РФ

Грымнула найменей 15 выбухаў.

Пад раніцу 11 чэрвеня серыя выбухаў прагрымела ў расейскім Катоўску Тамбоўскай вобласці: мясцовыя паведамляюць пра прынамсі 15 гучных выбухаў і атаку па парахавым заводзе. Завод вырабляе прадукцыю для стралковай зброі, артылерыйскіх сістэм, гранатамётаў і іншай зброі УС РФ, піша «Фокус».

Пра атаку па прадпрыемстве, якое пастаўляе порах для расейскай зброі, паведаміў мясцовы Telegram-канал Mash.

Mash інфармаваў аб абстрэле Катоўскага парахавога завода а 04:00 гадзіне.

«БпЛА атакуюць Тамбоўскі парахавы завод. Жыхары горада Катоўск чулі прынамсі 15 гукаў выбухаў у небе.З іх слоў, па цэлях працуе СПА. На горад працягваюць ляцець беспілотнікі», - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама ў сетцы апублікавалі кадры атакі па парахавым заводзе ў Катоўску.

Пра атаку па Катоўскім парахавым заводзе таксама паведаміў праўкраінскі Telegram-канал Exilenova+.

Цяпер мясцовыя ўлады не падавалі каментароў наконт атакі дронаў.

Катоўскі Парахавы завод у Тамбоўскай вобласці ўважаецца за адное з найбуйнейшых прадпрыемстваў РФ, дзе вырабляюць боепрыпасы і порах для стралковай зброі УС РФ. З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну прадпрыемства павялічыла вытворчасць на адну траціну. Прадпрыемства ўваходзіць у контур дзяржкарпарацыі «Растэх» і забяспечвае пастаўкі для Мінабароны РФ і іншых заказчыкаў.

На Катоўскім парахавым заводзе вырабляюць бяздымны піраксілінвы порах для:

стралковай зброі;

артылерыйскіх сістэм;

гранатамётаў;

мінамётных боепрыпасаў;

танкавых стрэлаў.

Акрамя таго, Катоўскі парахавы завод вырабляе парахавыя набоі для боепрыпасаў рознага калібру.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках