20 чэрвеня 2025, Пятніца, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ паказала новае відэа спецаперацыі аб знішчэнні авіяцыі РФ

1
СБУ паказала новае відэа спецаперацыі аб знішчэнні авіяцыі РФ

Так пачыналася «Павуцінне».

Аперацыя «Павуцінне», у рамках якой былі знішчаныя 4 аэрадромы Расеі, была адказам на масаваныя ракетныя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў, лякарняў і энэргетычнай інфраструктуры.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал Службы бяспекі Украіны (СБУ).

На агучаных кадрах можна ўбачыць храналогію спецаперацыі, падчас якой дронам СБУ ўдалося знішчыць 41 расейскі самалёт.

Як піша СБУ, задумай непасрэдна кіраваў кіраўнік ведамства Васіль Малюк. Падрыхтоўка ж да спецаперацыі адбывалася ва ўмовах максімальнай сакрэтнасці.

Як праходзіла спецаперацыя

Спачатку СБУ пераправіла ў Расею FPV-дроны. Пасля гэтага на тэрыторыю краіны-тэрарысткі былі перапраўленыя модульныя драўляныя дамкі.

Ужо на тэрыторыі Расеі дроны былі схаваныя пад дахі дамкоў, якія, у сваю чаргу, размясцілі на грузавых аўтамабілях. У патрэбны момант дахі дамкоў дыстанцыйна адкрыліся, а беспілотнікі вылецелі, каб знішчыць расейскія бамбавікі.

Як адзначыў Малюк, СБУ, з законамі і звычаямі вайны, адпрацавала па абсалютна законных цэлях - вайсковых аэрадромах і авіяцыі Расеі, якія прыцягнутыя да бамбаванняў украінскіх гарадоў.

«Мы працуем над тым, каб здзівіць яго новымі сюрпрызамі. Не менш балючымі, чым аперацыя «Павуцінне», - дадаў кіраўнік СБУ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках