Фінляндыя выклікала расейскага пасла «на дыван»
5- 11.06.2025, 12:05
- 2,296

Гаворка ідзе аб парушэнні вайсковым самалётам РФ паветранай прасторы краіны.
Міністэрства замежных спраў (МЗС) Фінляндыі выклікала часовага паверанага ў справах Расеі для дачы тлумачэнняў. Гаворка ідзе аб парушэнні расейскім вайсковым самалётам паветранай прасторы краіны.
Пра гэта паведамляе Yle .
Інцыдэнт адбыўся ў аўторак днём, 10 чэрвеня, паблізу горада Парваа.
Як паведамілі ў Дэпартаменце камунікацый Міністэрства замежных спраў Фінляндыі, допыт расейскага прадстаўніка запланаваны на сераду. Падрабязнасці пакуль не выдаюцца.
У выданні адзначылі, што гэта ўжо другі падобны выпадак за апошні месяц. Папярэдні інцыдэнт адбыўся ў канцы траўня - тады МЗС Фінляндыі выклікаў амбасадара Расеі Паўла Кузняцова і перадаў яму ноту пратэсту.
Расследаванне новага інцыдэнту праводзіць памежная служба Фінляндыі.