19 чэрвеня 2025, Чацвер, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ атакавалі пункт дыслакацыі расейскіх войскаў у Курскай вобласці

1
УСУ атакавалі пункт дыслакацыі расейскіх войскаў у Курскай вобласці

Пад удар трапіла цэлая рота расейцаў.

Украінскія вайскоўцы працягваюць знішчаць сілы расейскага войска на тэрыторыі Курскай вобласці. Напярэдадні быў атакаваў пункт пастаяннай дыслакацыі акупантаў у пасёлку Мар'іна.

Паводле папярэдніх звестак, пад удар магла трапіць цэлая рота захопнікаў. Пра гэта паведамляе маніторынгавы Telegram-канал Exilenova+.

Пункт пастаяннай дыслакацыі пуцінскага войска ў Мар'іна Курскай вобласці быў атакаваны ноччу 11 чэрвеня. На гэты момант няма інфармацыі пра тое, які менавіта сродак агнявой паразы выкарысталі ўкраінскія войскі для ўдару па ворагу. Зрэшты, на відэа выразна чуваць, што выбуху папярэднічаў гук рухавіка беспілотніка.

У пасёлку Мар'іна знаходзіўся пункт пастаяннай дыслакацыі адной з частак ПДВ РФ. Папярэдне, там былі сканцэнтраваныя акупанты, колькасцю рота.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках