19 чэрвеня 2025, Чацвер, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ можа ўключыць у санкцыйны спіс новыя беларускія кампаніі

ЕЗ можа ўключыць у санкцыйны спіс новыя беларускія кампаніі

Новы пакет анансавала Кая Калас.

У спіс арганізацый, на якія ў Еўрапейскім звязам накладваюцца больш строгія абмежаванні ў дачыненні да тавараў падвойнага прызначэння, найбліжэйшым часам могуць быць дададзеныя 22 новыя кампаніі — у тым ліку з Кітая і Беларусі, пасля чаго іх агульная колькасць перавысіць 800.

Такую заяву зрабіла вярхоўная прадстаўніца Еўразвязу ў замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас 10 чэрвеня ў Капенгагене на прэс-канферэнцыі, прысвечанай планаванаму прыняццю 18-га пакета санкцый ЕЗ у дачыненні да Расеі за агрэсію ва Украіне, піша «Позірк».

За дзень да гэтага, 9 чэрвеня, выданне Politico, спасылаючыся на аднаго высокапастаўленага дыпламата, які сочыць за падрыхтоўкай саміту «Вялікай сямёркі» ў Канадзе (15-17 чэрвеня), адзначыла, што «калі ЗША падпішуцца пад скаардынаваным падыходам, наступны пакет санкцый можа быць вынесены на галасаванне ўжо 20 чэрвеня».

20 траўня стала вядома, што ў 17-ы — апошні на гэты момант — пакет санкцый ЕЗ у дачыненні да Расеі быў уключаны Менскі завод колавых цягачоў. У 16-ы пакет, прыняцце якога было прымеркаванае да трэцяй гадавіны расейскай вайсковай агрэсіі ва Украіне, трапіла беларускае ААТ «Інтэграл». У папярэднія пакеты санкцый уносіліся іншыя беларускія прадпрыемствы, якія тым ці іншым чынам спрыяюць расейскай агрэсіі, якая пачалася 24 лютага 2022 года пры падтрымцы афіцыйнага Менска.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках