У Менску зноў можна купіць банкноты, дзеля якіх людзі стаялі ў чарзе нават ноччу
15- 11.06.2025, 14:15
- 5,440

Купюра была афіцыйна ўведзеная ў абарачэнне 31 сакавіка 2025 года.
Да касы Нацыянальнага банка паступіла новая партыя памятных банкнот, прысвечаных «80-годдзю Перамогі». Памятная купюра была афіцыйна ўведзеная ў абарачэнне 31 сакавіка 2025 года. Яе памер-150×70 мм, тыраж — 80 000 асобнікаў. На адным баку выяўлены манумент «Мужнасць» у Берасцейскай цытадэлі, скульптура «Радзіма-маці», а таксама архітэктурныя помнікі Беларусі. На абароце — рука маці, якая трымае руку дзіцяці, брама Менска, яблыня ў квецені і буслы, піша «Онлайнер».
Купюры наміналам 80 рублёў можна набыць у аддзяленні Нацбанка на адрасе: г. Менск, вул. Талстога, 6.
Графік працы кас:
з панядзелка да чацвярга - з 08:30 да 15: 30;
пятніцамі — да 14:30;
у перадсвяточныя дні — скарочаны дзень на 1 гадзіну.
Адпускная цана адной банкноты - 120 рублёў.
Гэта тыя самыя банкноты, дзеля якіх людзі стаялі ў велізарнай чарзе і дзяжурылі па начах. У траўні таксама быў уведзены ліміт - да пяці банкнот у адны рукі, з-за чаго некаторыя пакупнікі прыводзілі з сабой сваякоў, каб купіць больш асобнікаў.