Сенатар Грэм падтрымаў прапанову ЕЗ наконт 18-га пакета санкцый супраць Расеі
3- 11.06.2025, 14:27
- 12,792

Меры здольныя ўдарыць па «партманэце» Пуціна.
Прапанова Еўрапейскай камісіі аб 18-м пакеце санкцый, якія будуць уключаць абмежаванні супраць кітайскіх кампаній і зніжэнне мяжы кошту расейскай нафты здольныя ўдарыць па “партманэце” дыктатара Уладзіміра Пуціна.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Twitter-старонку сэнатара Ліндсі Грэма.
"Я вельмі рады, што нашы еўрапейскія партнёры - праз Еўрапейскую камісію - уводзяць новы раўнд санкцый супраць Расеі за яе барбарскае ўварванне ва Украіну”, - заявіў Грэм.
Ён дадаў, што новы раўнд адрозніваецца ад папярэдніх тым, што новыя санкцыі будуць накіраваныя супраць кампаній Кітая. Калі б Кітай і Індыя не куплялі 70% расейскай нафты - вайсковая машына Пуціна спынілася б.
Са слоў Грэма, таксама важныя санкцыі супраць "Паўночнай плыні-1” і “Паўночнай плыні-2". У тым жа ліку па “партманэце” здольнае ўдарыць зніжэнне верхняй мяжы кошту расейскай нафты з 60 да 45 даляраў.
"Добрай працы нашым еўрапейскім супольнікам", - заявіў сэнатар.