18 чэрвеня 2025, Серада, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзі акупавалі паўднёвы захад Беларусі

3
Мядзведзі акупавалі паўднёвы захад Беларусі

Для гэтых беларускіх шырот гэта падзея неардынарная.

Мясцовыя СМІ паведамілі, што ў Берасцейскай вобласці быў заўважаны мядзведзь. Для гэтых беларускіх шырот гэта падзея неардынарная. А ў Міністэрстве лясной гаспадаркі распавялі пра сустрэчу з мядзведзямі ў Гарадзенскай вобласці, піша «Тэлеграф».

Паводле звестак выдання «Кобрынскі веснік» жывёліну ўбачылі жыхары ў раёне вёскі Слаўнае Тэвельскага сельсавета. Мядзведзь жа ішоў кудысьці ў бок вёскі Навасёлкі. Са слоў спецыялістаў, узрост дзікага звера быў блізу 3-х гадоў.

Гэтых парушальнікаў літоўскія памежнікі на мяжы з Беларуссю не спыняюць. З'явіліся відэа і фота

«Просім улічваць гэтую інфармацыю перад тым, як заплануеце наведаць лес», – папрасілі ў сельсавеце мясцовых жыхароў.

У той жа час, Мінлясгас падзяліўся інфармацыяй, што пасля нядаўняга візіту мядзведзя ў раёне Гожы, яшчэ двух заўважылі ў ваколіцах вёсак Дубінка і Маркішы, а яшчэ — на тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Азёры».

У ведамстве нагадалі беларусам аб мерах асцярожнасці:

Перасоўвацца па лесе шумна - размаўляць,

Пазбягаць змрочных самотных шпацыраў,

Абыходзіць бокам густыя зараснікі і бураломы,

Пры сустрэчы захоўваць спакой - не паварочвацца спінай.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках