19 чэрвеня 2025, Чацвер, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвійскі генерал: У вучэннях «Захад» у Беларусі будуць удзельнічаць ад 100 да 150 тысяч вайскоўцаў

8
Латвійскі генерал: У вучэннях «Захад» у Беларусі будуць удзельнічаць ад 100 да 150 тысяч вайскоўцаў

Латвія разглядае гэта як стоеную мабілізацыю войскаў РФ.

Намеснік Дзяржаўнага сакратара Міністэрства абароны Латвіі ў пытаннях лагістыкі, Нацыянальны дырэктар узбраення генерал-маёр Андыс Дыланс у інтэрв'ю Radio NV расказаў, што ў расейскіх вучэннях Захад, якія павінны адбыцца ў 2025 годзе ў Беларусі, возьмуць удзел ад 100 да 150 тысяч вайскоўцаў.

«Яны заўсёды аперуюць фальшывымі лічбамі - кажуць, напрыклад, аб 13 або 12 тысячах удзельнікаў. Гэта максімум, бо дамова аб звычайных узброеных сілах у Еўропе прадугледжвае ліміт на 13 тысяч, якія Расея магла залучыць да вучэнняў. Але паколькі Расея больш не з'яўляецца ўдзельніцай гэтай дамовы, яна можа выкарыстоўваць усялякія лічбы. Наша ацэнка. Латвія мяркуе, што там будзе ад 100 да 150 тысяч вайскоўцаў», — заявіў Дыланс у эфіры Radio NV.

Ён адзначыў, што колькасць вайскоўцаў, якія возьмуць удзел у вучэннях залежыць ад вайны ва Украіне.

«Калі будзе нейкае замірэнне, яны могуць перакінуць сілы з фронту ва Украіну ў Беларусь і трэніраваць навабранцаў, бо, вельмі магчыма, у вучэннях будуць удзельнічаць і навабранцы, і рэзервісты. Чаму я ўспамінаю пра рэзервістаў, бо летась набор рэзервістаў у Расеі для ўзмацнення войска на фронце ва Украіне быў няўдалы. Таму цяпер гэта можа спрацаваць», - патлумачыў латвійскі генерал.

Дыланс рэзюмаваў, што ў Латвіі вучэнні Захад разглядаюць як стоеную мабілізацыю для расейскіх войскаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках