19 чэрвеня 2025, Чацвер, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя тарыфы на паслугі ЖКГ у Беларусі: як гэта адаб'ецца на партманэтах насельніцтва

3
Новыя тарыфы на паслугі ЖКГ у Беларусі: як гэта адаб'ецца на партманэтах насельніцтва

З'явіўся падрабязны разлік.

У Беларусі з 1 чэрвеня ўзнялі тарыфы на некаторыя жыллёва-камунальныя паслугі. «Зеркало» расказвае, на колькі вырастуць выплаты.

Як зменяцца выплаты за ацяпленне і гарачую ваду

Субсідаваныя тарыфы на цеплазабеспячэнне — ацяпленне і падагрэў вады — з 1 чэрвеня паднялі на 10,2% (да 27,2323 рубля за 1 Гкал).

Прывядзём разлікі, як зменяцца выплаты для канкрэтнага жылля. Так, для двухпакаёвай кватэры ў Менску на 50 «квадратаў», у якой прапісаны адзін чалавек, за спажыты аб'ём ацяплення 1,0163 Гкал у чэрвені трэба заплаціць 27,68 рубля. Гэта на 2,56 рубля больш, чым было б травеньскімі тарыфамі.

Для кватэр, у якіх ніхто не зарэгістраваны, а таксама для «дармаедскіх» тарыфы паднялі з 1 студзеня. Яны прыкладна ў 4,8 разы вышэйшыя за льготныя.

На колькі павялічацца рахункі за электрычнасць

З 1 чэрвеня таксама ўзнялі некаторыя тарыфы на электрычнасць. Гэта датычыцца тых, якія прызначаны для ацяплення жылля. Да прыкладу, тарыф «тры капейкі» пад абаграванне дамоў, які патрабуе ўсталявання спецыяльнага дадатковага лічыльніка, з гэтага месяца павялічыўся на 1,1% - да 0, 0454 за 1 кВт•г. Гэта значыць, у чэрвені за 1000 кВт•г трэба заплаціць 45,4 рубля, а ў траўні было 44,9 рубля.

Нагадаем, гэты тарыф не ўзнімалі з чэрвеня 2023-га. Яго збіраліся падвысіць у пачатку мінулага лета, але потым раздумаліся.

Таксама ў чэрвені паднялі аднаставачны, які ўжываецца як для ацяплення жылля, так і на астатнія патрэбы, — на 0,3% (да 0,1179 рубля 1 кВт•г). Гэта паслуга таксама даражэла з 1 студзеня гэтага года. Прыбаўка за два этапы склала 9,1%.

Так, у снежні за 1000 квт•г выйшла б 108,1 рубля, у студзені - 117,6 рубля, а ў чэрвені - 117,9 рубля.

Нагадаем, урад Беларусі збіраецца ў найбліжэйшыя гады працягваць падвышаць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі і ўводзіць дыферэнцыраваную плату за іх. Прычым змены закрануць у першую чаргу ацяпленне жылля. Такія планы прапісаныя ў апублікаванай праграме дзейнасці Саўміна на 2025-2029 гады.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках