20 чэрвеня 2025, Пятніца, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гіркін: Расею чакае развал тылу і ваенная параза

16
Гіркін: Расею чакае развал тылу і ваенная параза
Ігар Гіркін

Вайсковы злачынец падзяліўся сваім прагнозам.

Вайсковы злачынец, экс-кіраўнік тэрарыстаў «ДНР» Ігар Гіркін упэўнены, што наперадзе РФ чакае «развал тылу і ваеннае паражэнне».

Ліст Гіркіна з турмы апублікавалі ягоныя паплечнікі, паведамляе «Диалог».

Са слоў вайсковага злачынцы, становішча Расеі ў апошні час значна пагоршылася. Адна з галоўных прычын праблем, на яго думку, гэта рэгулярныя ўдары Украіны па вайсковых аб'ектах РФ у глыбокім тыле.

Пакуль расейскае войска спусташаецца ў баях за апусцелыя вёскі, Украіна паспяхова вырашае задачу паслаблення свайго супраціўніка.

«Вораг пачне ўсё больш, часцей і мацней пляжыць наш тыл і эканоміку ракетна-дронавымі ўдарамі, адбіваць якія будзе ўсё складаней і складаней, а ў перспектыве СПА будзе вымушаная прапускаць занадта шмат крытычна небяспечных удараў праз перагрузку і ўласныя вялікія страты», — напісаў Стралкоў.

Ён падазрае, што эканоміка і інфраструктура Расеі абрынецца да таго, як атрымаецца нанесці сур'ёзнае паражэнне Украіне.

«Калі ў найбліжэйшы час мы не зможам дабіцца рашучага пералому на фронце, нас чакае распад тылу і ваенная параза», — напісаў ваенны злачынец.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках