Паблізу авіябазы: у Энгельсе прагрымеў гучны выбух
4- 11.06.2025, 17:22
- 6,526

Мясцовыя жыхары паведамляюць аб вялікім слупе дыму.
Удзень, 11 чэрвеня, у Энгельсе Саратаўскай вобласці прагрымеў гучны выбух. Мясцовыя жыхары паведамляюць аб вялікім слупе дыму. Аб гэтым пішуць расейскія СМІ.
Расейцы сцвярджаюць, што выбух мог адбыцца на 9-м Цэнтральным аўтамабільным рамонтным заводзе.
Вядома, што гэты завод размешчаны ўсяго ў 2 кіламетрах ад нафтабазы «Крышталь» паблізу авіябазы «Энгельс».
Паводле іншых звестак, выбух мог адбыцца на прадпрыемстве па вытворчасці трубаправоднай арматуры «РусКон-С», размешчаным у 5 кіламетрах ад «Крышталя».